Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Есаулаў пра перамогу над «Лідай»: «Хлопцы – малайчыны: выстаялі»

13 студзеня 2023, 12:47

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў гульню клуба з «Лідай» (3:1).

– Правялі нядрэнны матч, асабліва добрымі былі першыя два перыяды. У трэцім пасля прапушчанай шайбы страцілі нітку гульні. Супернік душыў, мог забіваць, стварыў шмат добрых момантаў.

Хлопцы – малайчыны: выстаялі. Павіншавалі іх з перамогай. Рыхтуемся да другой гульні, – сказаў Есаулаў.