Усе навіны

«Вашынгтон» вярнуў Аляксея Протаса з АХЛ

11 лютага 2023, 09:22

Беларускі нападаючы Аляксей Протас вярнуўся ў «Вашынгтон» з «Хершы».

Наступны матч «Вашынгтона» ў НХЛ пройдзе 11 лютага. «Кэпіталс» згуляюць у гасцях з «Бостанам», пачатак — у 23:30.

1 лютага форварда «Вашынгтона» Протаса адправіліі ў фарм-каманду «Хершы Бэарз» з АХЛ.

У сёлетнім сезоне НХЛ Протас згуляў 42 гульні, дзе набраў 10 (3+7) ачкоў. У 6 матчах АХЛ ён закінуў дзве шайбы, зрабіў тры галявыя перадачы і набраў 4 (1+3) балы.