Усе навіны

Ілля Сушко: «Ёсць пачуццё недаказанасці. Спадзяюся, другі год Квартальнава ў менскім «Дынама» стане для нас прарыўным».

25 траўня, 13:47

Абаронца менскага «Дынама» Ілля Сушко распавёў аб выступе ў мінулым сезоне.

- У плэй-оф, мабыць, масквічы ў цэлым больш майстравітыя. Але ў плане самааддачы, агню, выканання патрабаванняў мы сапраўды выглядалі лепш. Асабліва гэта датычыцца гульні ў роўных складах. Так, Масква зрабіла стаўку на рэалізацыю большасці, у чым ёй не было роўных ва ўсёй лізе. Але мы саступілі толькі ў гэтым кампаненце – і ні ў якім іншым.

Таму ёсць пачуццё недаказанасці. Дзмітрый Вячаслававіч застаецца з намі. Спадзяюся, яго другі год у менскім «Дынама» стане для нас прарыўным, – сказаў Сушко.