Усе навіны

Кубак Будучыні: маладзёжная зборная Беларусі перайграла Расію U-18 і выйграла турнір

11 лютага 2023, 20:47

Зборная Беларусі U-20 у матчы Кубка Будучыні перайграла каманду Расіі U-18.

Каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Стася выйграла турнір.

Раней беларусы перамаглі Казахстан U-20 (5:0) і Расію U-17 (3:1).

Беларусь (U-20) – Расія (U-18) – 3:2 (0:1, 0:1, 3:0)

Шайбы: 0:1 – Муханаў (Уласенка, Велікаў, 17:26). 0:2 – Зайцаў (Вярбіцкі, Велікаў, 39:25). 1:2 – Буйко (Грышкоў, І. Марозаў, 46:01). 2:2 – А.Каўгарэня (Сазановіч, 57:12). 3:2 – Борыкаў (58:04).