Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Не думаю, што мiнскае «Дынама» гуляе брудней, чым СКА»

9 сакавіка 2023, 23:55

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт падзяліўся меркаваннем аб матчы са СКА (3:6) у плэй-оф КХЛ.

– Інтэнсіўная і роўная гульня, у які мы, на жаль, не дабіліся выніку. Але мы рухаемся далей. Цяпер трэба добра аднавіцца і падрыхтавацца да наступнага матчу. Трэба палепшыць два моманты: гульню ў меншасці і пераход з абароны ў атаку. Сёння менавіта гэтыя кампаненты і зрабілі розніцу.

– Раман Ратэнберг лічыць, што ваша каманда паказвае брудны хакей. Ці згодны вы з гэтым?

– Калі можна выкарыстоўваць гэтае слова, то не думаю, што мы гуляем брудней, чым сапернік.

– У складзе адсутнічаюць чатыры вядучыя абаронцы: Дзярабін, Гілмар, Лалонд і Зоркін. Наколькі верагоднае іх вяртанне ў шостым матчы?

– Сапраўды, у нас шмат абаронцаў выпалі. Мы сочым за сітуацыяй штодзень, калі вернемся ў Мінск, атрымаем новую інфармацыю аб іх стане. Спадзяюся, што нехта з іх ужо зможа згуляць.

– Відаць, што «Дынама» у сілах на роўных змагацца са СКА, калі мінімізуе індывідуальныя памылкі. Што вы параіце гульцам перад наступным матчам?

– Вы ўжо самі адказалі на сваё пытанне. Трэба прыбраць індывідуальныя памылкі, падчысціць іх. І два кампаненты, якія я ўжо згадаў: у меншасці нельга пакідаць галоўнага галеадора саперніка прама перад сваёй брамай, сёння ён нам так забіў двойчы. А другое – наш пераход з абароны ў атаку. Дапусцілі страты, і сапернік нас двойчы за гэта пакараў. Трэба выправіць гэта, калі мы хочам дабіцца поспеху, і я веру, што мы зможам гэта зрабіць.

– Вы любіце рускія прыказкі і прымаўкі. Ці згодны вы з тым, што сістэма б'е клас?

– Так, я веру, што дысцыпліна, структурная гульня, самааддача і выкананне гульнявога задання прыносяць належны вынік. Гэтае правіла працуе для ўсіх. І ў сезоне, і ў плэй-оф магчыма ўсё, шмат роўных гульняў. Трэба прыбраць непатрэбныя памылкі і адпавядаць узроўню гульні, – сказаў Вудкрафт.