Усе навіны

Беларус Драздоў працягне карʼеру ў ЦСКА («За пределами Ленинградки»)

13 траўня, 20:15

Беларускі форвард Іван Драздоў працягне карʼеру ў маскоўскім ЦСКА, паведамляе тэлеграм-канал «За пределами Ленинградки».

«Ленінградка можа пацвердзіць, што Іван Драздоў пераходзіць у ЦСКА.

У Салават Юлаеў у рамках абмену пяройдуць гульцы сістэмы ЦСКА Велікаў, Радзівонаў і Агафонаў.

Дадаткова ўфімскі клуб атрымлівае ад армейцаў грашовую кампенсацыю ў памеры 50 мільёнаў рублёў (544 тысячы долараў – Tribuna.com).

У працэсе перамоваў «Салават Юлаеў» адмовіўся ад першапачатковай прапановф з боку ЦСКА варыянтаў абмену ў выглядзе або Дзица, або Слепышава.

ЦСКА і Іван Драздоў цяпер абмяркоўваюць падаўжэнне кантракту гульца, які дзейнічае да 30.04.2025», – паведамляе крыніца.

У мінулым сезоне КХЛ Драздоў правёў 65 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 48 (24+24) балаў, пры паказчыку карыснасці «+8» і 26 хвілінах штрафу. У плэй-оф на яго рахунку 6 гульняў і 8 (4+4) ачкоў. Драздоў стаў найлепшым снайперам і найлепшым бамбардзірам сярод беларусаў у гісторыі за адзін сезон у КХЛ.