Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» Цярэшчанка: «Беларусь – не той супернік, з якім Расiя можа сябе праверыць»

27 траўня, 10:44

Былы хакеіст зборнай Расіі, экс-капітан мінскага «Дынама» Аляксей Цярэшчанка падзяліўся меркаваннем аб таварыскіх матчах зборных Расіі і Беларусі.

– Зборнай Расіі было б вельмі цяжка патрапіць у тройку ЧС-2024. Мы даўно не граем, і вяртацца на гэты ўзровень будзе даволі балюча. Пры ўсёй павазе да зборных Беларусі і Казахстана, але гэта не тыя сyпернікі, з якімі можна сябе праверыць, – сказаў Цярэшчанка.