Усе навіны

Лідара фан-сектара «Нёмана» затрымалі 9 сакавіка, калі ён выйшаў з дома ў краму, некаторых заўзятараў схапілі пасля матча плэй-оф 11-га

15 сакавіка 2023, 16:20
1

14 сакавіка сайт mostmedia.io паведаміў, што ў Гродне на працягу некалькіх дзён затрымліваюць фанатаў хакейнага клуба «Нёман». Схапілі сілавікі Лукашэнкі і лідара руху заўзятараў Сяргея Емяльянава.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, распавяла «Трыбуне», што Емяльянава затрымалі 9 сакавіка каля пад'езда, калі ён выйшаў з дому ў краму. Пасля чаго, ужо 10-га пачаліся затрыманні іншых прадстаўнікоў руху. Сярод затрыманых былі таксама жанчыны і дзяўчаты.

Некаторыя заўзятары былі затрыманыя пасля матчу плэй-оф экстралігі супраць «Хіміка» (4:3 АТ).