Усе навіны

Багдановіч пра падаўжэнне бана Беларусі: «Навошта і чаму, ніхто асабліва не зразумеў – пра гэта ў асабістых гутарках мне ўжо сказалі прадстаўнікі некалькіх нацыянальных федэрацый»

23 сакавіка 2023, 14:56

Старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч адрэагаваў на працяг адхілення зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў.

Расія і Беларусь не прымуць удзел у чэмпіянаце свету ў 2024 годзе, які пройдзе ў Чэхіі.

Нагадаем, што рада IIHF у канцы лютага 2022 года адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад міжнародных спаборніцтваў на нявызначаны тэрмін з-за вайны ва Украіне. 22 сакавіка бан быў працягнуты.

– Цалкам падтрымліваю меркаванне расійскіх калег, што на чэмпіянаце свету павінны гуляць наймацнейшыя спартсмены незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці. Спадзяюся, аднойчы гэты падыход усё ж вернецца ў сусьветны спорт.

У IIHF нечакана для ўсіх чальцоў арганізацыі прынялі рашэнне аб падаўжэнні адхілення нашых зборных і клубных каманд ад удзелу ў турнірах пад эгідай арганізацыі. Навошта і чаму, ніхто асабліва не зразумеў - пра гэта ў асабістых гутарках мне ўжо сказалі прадстаўнікі адразу некалькіх нацыянальных федэрацый.

Яшчэ пару месяцаў таму ў IIHF казалі аб тым, што рашэнне павінен прыняць кангрэс, але рэзка і без усялякіх тлумачэнняў перайгралі ўсё інакш, – сказаў Багдановіч.