Усе навіны

Талапіла пра пераход у «Ванкувер»: «Былі варыянты працягнуць кар'еру ў камандах, дзе два топавыя брамнiкі з вялікімі заробкамі. Але ў такім выпадку было б вельмі складана атрымаць шанц»

6 красавіка 2023, 00:12

Беларускі галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла падзяліўся меркаваннем пра свой пераход.

– Паўплывала размова з Іэнам Кларкам. Гэта адзін з лепшых трэнераў варатароў у НХЛ, які давёў многіх да зорнага ўзроўню. Яго бачанне майго развіцця падалося найбольш прыдатным.

Мы з агентамі вывучалі ўвесь пул праспектаў у клубах, якія праяўлялі цікавасць. Былі варыянты працягнуць кар'еру ў камандах, дзе два топавыя брамнiкі з вялікімі заробкамі. Але ў такім выпадку было б вельмі складана атрымаць шанц у найбліжэйшай будучыні. Увогуле, мы палічылі, што «Ванкувер» – аптымальны варыянт.

– Мяркую, што вас клікалі не толькі ў НХЛ.

– Вы маеце рацыю. На працягу сезона тэлефанавалі з двух расійскіх клубаў КХЛ. Мы размаўлялі, але нічога канкрэтнага. Ды і, калі сапраўды, не разглядаў гэтыя варыянты сур'ёзна. Я хацеў рухацца ў іншым кірунку, – сказаў Талапіла.