Усе навіны

Сын новага трэнера «Дынама» Квартальнава як агент прапануе гульцам клуба «падумаць пра супрацоўніцтва і свае перспектывы ў выпадку адмовы» («Вброс по борту»)

12 красавіка 2023, 11:16
1

Сын галоўнага трэнера мінскага «Дынама» агент Мікіта Квартальнаў прапануе гульцам мінскага «Дынама» супрацоўніцтва.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Вброс по борту» за апошнія некалькі дзён адразу некалькі гульцоў Дынама атрымалі званкі і паведамленні ад Мікіты Квартальнава.

Агент і сын трэнера прапанаваў хакеістам «падумаць пра супрацоўніцтва і свае перспектывы ў выпадку адмовы».

Нагадаем, 11 красавіка мінскае «Дынама» афіцыйна аб'явіла, што каманду ўзначаліць расіянін Дзмітрый Квартальнаў.