Усе навіны

Міхноў пра перамогу ў ЧБ: «У тым годзе эмоцый больш было, бо глядзеў збоку – гэта вельмі цяжка. Цяпер спусташэнне невялікае. Напэўна, усведамленне прыйдзе крыху пазней»

25 красавіка 2023, 10:56

Нападаючы «Металурга» Аляксей Міхноў пракаментаваў заваяванне камандай другога чэмпіёнства Беларусі запар. Нагадаем, што ў 7-м матчы фінальнай серыі жлабінчане абгулялі «Нёман» у гасцях з лікам 1:0.

– У тым годзе эмоцый больш было, таму што глядзеў з боку – гэта вельмі цяжка. Калі гуляеш на лёдзе, то не так моцна перажываеш, проста на аўтамаце робіш сваю справу. І зараз нейкая выпусташанасць, спусташэнне невялікае. Напэўна, усведамленне прыйдзе крыху пазней, – сказаў Міхноў