Усе навіны

Форвард зборнай Беларусі Плэт стаў чэмпіёнам Фінляндыі

27 красавіка 2023, 23:39

Нападаючы зборнай Беларусі Джэф Плэт у складзе «Тапары» з Тампэрэ стаў чэмпіёнам Фінляндыі.

У фінальнай серыі яго каманда абгуляла «Пеліканс» з Лахці - 4-1. 37-гадовы хакеіст у плей-оф згуляў 5 матчаў, дзейсных балаў не набраў.

Акрамя таго, у складзе «Тапары» выступаў сын былога абаронцы зборнай Беларусі Ігара Матушкіна Максім Матушкін, у якога расійскае грамадзянства. Матушкін набраў 8 (0+8) ачкоў у 14 матчах плэй-оф.

У лютым Джэф Плэт разам з «Тапарай» выйграў хакейную Лігу чэмпіёнаў.