Усе навіны

Форвард «Нёмана» Мікіта Рэмезаў стаў найлепшым хакеістам экстралігі

29 красавіка 2023, 20:44

Нападаючы «Нёмана» Мікіта Рэмезаў прызнаны найлепшым хакеістам экстралігі.

Узнагароду 32-гадовы хакеіст атрымаў на цырымоніі закрыцця сезона.

У рэгулярным чэмпіянаце Рэмезаў у 38 матчах набраў 47 балаў (12+35), у 14 гульнях плэй-оф – 8 (4+4).

«Нёман» заняў другое месца ў экстралізе, прайграўшы ў фінале плэй-оф «Металургу» (лік у серыі – 3-4).