Усе навіны

Лісавец пра турнір у Казахстане: «У моладзі ёсць шанец праявіць сябе. Паказаць і даказаць, на што здольныя»

3 траўня, 11:59

Абаронца зборнай Беларусі Яўген Лісавец пракаментаваў будучы турнір у Казахстане, а таксама распавёў сваёй будучыні ў «Адмірале».

– Як вам гуляецца з моладдзю?

– Хлопцы класныя і таленавітыя на самай справе. Думаю, што мацней нашага пакалення. Абрастуць ледзь-ледзь мясам і будуць у парадку. У хлопцаў яшчэ ўсё наперадзе. Усе дадзеныя ёсць, усе ўмовы. Таму ўсё будзе добра.

– Дзе, калі не на такіх турнірах, набірацца вопыту і падобных якасцяў. Мы таксама, калі прыходзілі ў зборную, праз такія турніры праходзілі і адужэлі ў рэшце рэшт. У іх ёсць шанец праявіць сябе. Паказаць і даказаць, на што здольныя. Гэта нармальна.

– Казахстан рыхтуецца да чэмпіянату свету, у іх моцная матывацыя. Як будзеце настройвацца на іх?

– Як і да любога іншага суперніка. Паглядзім відэа, разбяром нюансы. Спадзяюся, выйграем.

– З кім будзе складаней гуляць, з Расіяй ці Казахстанам?

– Напэўна, з Расіяй. Ну, асабіста мне.

– Крыху па клубных справах. Вы пакідаеце «Адмірал»...

– Пакуль што канкрэтыкі ніякай няма. Размаўляем, думаем, усё наперадзе яшчэ. Пакуль складана сказаць, як будзе далей.

– Як ацэніце асабіста сваю гульню ў мінулым сезоне за «Адмірал»?

– Дрэнна ацэньваю, калі шчыра. Траўмы пастаянныя, што ў пачатку, што ў канцы. Гэта перашкодзіла выступіць годна, – сказаў Лісавец.