Усе навіны

Нападаючы маладзечанскага «Дынама» Какараў завяршыў кар'еру

4 траўня, 12:32

Чэмпіён свету па хакеі і двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына ў складзе маскоўскага «Дынама» 37-гадовы нападаючы Дзяніс Кокараў аб'явіў пра завяршэнне кар'еры.

У 32 матчах «рэгуляркі» чэмпіянату Беларусі ён зарабіў 18 (3+15) балаў пры паказчыку карыснасці «-2». У плэй-оф ён згуляў у 9-і матчах пры карыснасці «-3».

У сваёй кар'еры хакеіст гуляў за ТХК, ХК МУС, маскоўскае і падмаскоўнае «Дынама», «Салават Юлаеў», магнітагорскі «Металург», «Віцязь», «Спартак» і «Тамбоў».