Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў пра сына: «Цяжка, калі гуляеш у камандзе бацькі. Дома да яго стаўлюся па-бацькоўску, а ў распранальні ён для мяне такі ж гулец»

10 траўня, 14:10

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў распавёў пра адносіны з сынам абаронцам Іллём Летавым.

– Ілля Летаў спрагрэсаваў за гэты год проста неймаверна. Гэта зусім два розныя гульцы: тое, што мы бачылі, напрыклад, у «Дынама-Маладзечне», і тое, што ёсць у нас па факце ў «Нёмане».

– Уся каманда дадала ў гэтым моманце. Ілля не выключэнне – ён выдаў на дадзены момант свой найлепшы сезон. І хацелася б, каб ён толькі памнажаў усё больш і больш, мацнеў у гэтых адносінах і прыносіў карысць.

Ведаеце, мне рэальна было прыемна і ганарліва на цырымоніі бачыць, што ён у намінацыі «Найепшы абаронца». Таму я вельмі рады за яго.

Гэта цяжка, калі ты гуляеш у камандзе бацькі, гэта вялікая адказнасць. Я-то да яго стаўлюся дома па-бацькоўску, ну, у побыце, так. А ў распранальні ён для мяне такі ж гулец.

– Атрымлівае? Шмат?

– Ну, дастаткова, – сказаў Летаў.