Усе навіны

Сувораў, Борыкаў і Арсень Каўгарэня пакінулі зборную Беларусі

11 траўня 2023, 09:40

Як паведамляе прэс-служба ФХБ, з-за атрыманых у таварыскіх матчах з «Расіяй 25» пашкоджанняў нацыянальную каманду пакінулі нападаючыя Аляксандр Сувораў і Ягор Борыкаў. Акрамя таго ў Туле не згуляе Арсеній Каўгарэня.

Нагадаем, раней да каманды далучыліся пяць хакеістаў: Сцяпан Фалькоўскі, Алег Пажыган, Арцём Волчанкаў, Сяргей Кузняцоў і Віталь Пінчук.