Все новости

Мацярухін пра Квартальнага: «Ён стварае каманду з нуля і мае права на памылку»

12 траўня 2023, 18:38

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся меркаваннем пра працу новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Дзмітрыя Квартальнага.

– На ваш погляд, ці задаволены Дзмітрый Квартальнаў першымі матчамі ля руля зборнай Беларусі?

– Вядома, калі яму ўдаецца перайграць суперніка, то адчувае толькі станоўчыя эмоцыі.

Па сутнасці, Квартальна ўзяў пад сваё кіраўніцтва каманду з нуля, спрабуе, стварае нешта новае. І, вядома, мае права на памылку - гэта натуральны працэс у новым калектыве.

– Хутка чакаюцца гульні з «Расiяй 25» у Мiнску на «Чыжоўка-Арэне», яны пройдуць 15 і 16 траўня, у буднія дні.

– У буднія дні? Ня думаю, што гэта праблема. Аўдыторыя павінна сабрацца, – сказаў Мацярухін.