Все новости

Стась пра міжнародны бан: «Я думаю, што гэта часова. Гульні з «Расіяй 25» нясуць вялікую карысць»

25 траўня 2023, 11:12
1

Нападаючы «Трактара» Андрэй Стась выказаўся аб адхіленні беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– Ну, бачыш, такі час зараз у паралельным сусвеце праходзіць Чэмпіянат свету па хакеі...

– Так. Я думаю, што гэта часова...

– Менавіта так. А як не страціць матывацыю? Ты ж пагуляў на 9 чэмпіянатах свету. Ты быў на Алімпійскіх гульнях. Табе, магчыма, лягчэй пра гэта разважаць, бо ты прайшоў гэты шлях. І, ведаеш, як кажуць, грэх скардзіцца, напэўна.

– Згодзен, што на міжнародных спаборніцтвах узровень высокі вельмі. Я лічу, што трэба засяродзіцца на нейкіх клубных справах. А калі браць зборныя, то са зборнай Расіі такую колькасць матчаў згуляць, гэта вялізны вопыт. Дарэчы, чаго раней ніколі не было. Так, чаго раней ніколі не было. У любым выпадку, гэтыя гульні, гэтыя турніры, яны нясуць вялікую карысць, – сказаў Стась.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца РасіяйРасеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.