Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Самая каштоўная рада ад Грабоўскага – пажаданне на картцы з аўтографам: «Будзь заўсёды лепш і ніколі не здавайся»

20 чэрвеня, 21:41

Нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч распавёў пра ўзаемаадносіны з Міхаілам Грабоўскім.

– Пра цябе кажуць, што ты спадчыннік Грабоўскага. Ты ў Менску, напэўна, з ім перасякаўся. Наколькі гэта было важна для цябе, і чаму цікаваму ён цябе навучыў?

– З Мішам Грабоўскім мы ўжо даўно маем зносіны. Яшчэ калі толькі ў АХЛ прыехаў, мы ўжо тады, я адразу не памятаю, як гэта адбылося. А, гэта, мусіць, праз Святаслава Кісялёва. Гэта мой агент у Беларусі, ну па Еўропе. Вось ён нас пазнаёміў з Мішам Грабоўскім. І я з ім ужо да гэтага часу, ужо 5-ы год, маем зносіны. І калі ў АХЛ гуляў, ён глядзеў мае гульні. Часта мы стэлефаноўваліся з ім. Ён мне дапамагаў разабраць гульні, нейкія моманты, заўсёды падказваў. У кавідны год, калі я ў «Дынама» гуляў, Грабоўскі ўжо быў як трэнер, ну, асістэнт галоўнага трэнера. І таксама заўжды, ведаеш, прыемна было на трэніроўках з ім папрацаваць. Пасля трэніровак ён нейкія моманты падказваў.

– Успомні нейкую самую каштоўную яго параду, ці нейкае каштоўнае ўказанне можа быць?

– Каштоўная парада – калі, не ведаю, мне было гадоў 7, напэўна, я ў яго прасіў аўтограф. Я яго прасіў тыпу, можаш нешта пажадаць. І ён напісаў на картцы, будзь заўсёды лепш і ніколі не здавайся. І вось у мяне да гэтага часу гэтая картка ляжыць дома. І заўсёды я гэтыя словы памятаю.

– Увогуле, з Грабоўскім у вас такія цёплыя адносіны?

– Так, нават калі мы ў Таронта гулялі, я заўсёды з ім сустракаўся, хадзілі на вячэру. Так што ў нас добрыя адносіны, – распавёў Шаранговіч.