Усе навіны

Сын экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюк стаў свабодным агентам, «Арызона» скасавала кантракт пасля абвінавачанняў у аварыі

14 ліпеня, 23:12

Амерыканскі форвард, сын экс-нападаючага зборнай Беларусі Аляксандра Гальчэнюка Алекс Гальчанюк стаў свабодным агентам.

«Арызона» скасавала з ім кантракт пасля інцыдэнту, які адбыўся напярэдадні. З клубам хакеіст падпісаў кантракт 2 ліпеня.

Клуб пачаў працэс скасавання кантракту з хакеістам пасля таго, як стала вядома аб тым, што Гальчанюк быў арыштаваны 9 ліпеня.

Яго абвінавачваюць у аварыі на прыватнай уласнасці, уцёкі з месца здарэння, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціўленне арышту, пагрозы і запалохванне.

Хакеіст быў адпраўлены ў гарадскую турму. На наступны дзень яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Гальчанюк правёў 654 матчы ў НХЛ і набраў 354 (146+208) ачкі.