Усе навіны

Экс-форвард «Дынама» Шумакоў: «У Мінску быў жах. Першапачаткова там было шмат абяцана, а па сутнасці – сядзеў на лавачцы»

25 ліпеня, 14:49
1

Нападаючы «Лады» Сяргей Шумакоў распавёў пра выступ у мінскім «Дынама», дзе заканчваў мінулы сезон КХЛ. У 12 матчах за «зуброў» расіянін аддаў адну выніковую перадачу і занёс «-5» у графу карыснасці.

– Можна сказаць, што папярэдні сезон цалкам знік для вас?

– З аднаго боку, так – сезон атрымаўся правальным. У «Трактары» не атрымалася, у Мінску ўвогуле быў жах. Але лічу, што так атрымалася праз адсутнасць падрыхтоўкі з камандай. Мне было цяжкавата без агульных збораў.

Плюс фактар даверу. Калі табе давяраюць, усё атрымліваецца само сабой. А калі сядзіш на лавачцы, то дакладна нічога не зробіш і не прынясеш карысць камандзе.

– [Агент] Бабаеў казаў, што вас падманулі ў Мінску.

– Так, першапачаткова там было столькі ўсяго абяцана. А па сутнасці, атрымалася так, як атрымалася – сядзеў на лавачцы.

– Безгалявая серыя ў Мінску моцна біла па галаве?

– Мяне ў прынцыпе падкасіў мінулы сезон. Не было ўпэўненасці ў сваіх дзеяннях. Калі раней спрабаваў увесь час гуляць з шайбай, то ў Мінску я яе як быццам баяўся, нібы яна жывая была. Нават калі ёсць моманты, кідаеш – то штанга, то нешта яшчэ.

– Варыянту застацца ў «Дынама» не было? Усё ж зараз туды прыйшоў Дзмітрый Квартальнаў, пры якім вы пачыналі свой шлях у КХЛ.

– Нават неяк і не думаў пра гэта. Проста сезон там атрымаўся кепскім. Таму і клуб не хацеў мяне захоўваць, і мне не хацелася заставацца ў Мінску, – сказаў Шумакоў.