Усе навіны

Чух аб 0:2 з «Шахцёрам»: «Сёння мне не было сорамна за каманду»

10 жніўня, 23:09

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падвёў вынік выязнога матча супраць «Шахцёра» (0:2) у Кубку Салея.

- Сёння мне не было сорамна за каманду. Яна білася, гуляла добра. Але пяць хвілін расслабленасці ў канцы другога перыяду прывялі да двух галоў у нашы вароты. А так матч мог бы скончыцца і 0:0 у асноўны час. Ужо другую гульню запар мы не можам забіць гол, не атрымліваецца, хаця добрыя моманты ёсць.

- У гульні з «Нёманам» вы змаглі здзейсніць камбэк з ліку 0:2…

- Так, на жаль, нас сёння ў трэцім перыядзе падвялі выдаленні. Ну і, вядома, «Шахцёр» – гэта не тая каманда, якая так проста дае забіваць галы.

- Як на гульні вашай каманды адбілася новая канадская пляцоўка?

- Вельмі добра. Мы тут камфортна адчувалі сябе. Калі б зрабілі ўсюды такія пляцоўкі, я думаю, хакей быў бы цікавейшым і відовішчным. Дай Бог, каб у бліжэйшай будучыні ўсе клубы перайшлі на «канадку», – сказаў Чух.