Усе навіны

«Ліда» ўпершыню за 630 дзён згуляла матч без прапушчаных шайбаў

13 жніўня, 11:26

У матчы 5-га тура Кубка Салея «Ліда» 12-га жніўня дома перайграла «Дынама-Маладзечна» з лікам 3:0. Галкіпер каманды з Гродзенскай вобласці Ільяс Гафіулін правёў увесь матч і адбіў 35 кідкоў па сваёй браме. Гэты шатаўт стаў для брамніка першым у постаці «Ліды».

Папярэдні раз «Ліда» завяршала матч без прапушчаных шайбаў 20 лістапада 2021-га года. Тады ўдалося мінімальна абыграць у Гродне мясцовы «Нёман».