Усе навіны

Ігар Мартынаў: «Можа, праз два гады мне выпадзе шанец згуляць у НХЛ»

16 жніўня, 14:08

Беларускі нападнік «Авангарда» Ігар Мартынаў распавёў пра сваё жаданне згуляць у НХЛ.

«Чаго ў свой час не хапіла, каб трапіць на драфт, калі гуляў у WHL за «Вікторыю»? Шчыра, не ведаю. Напэўна, не хапіла ачкоў і галоў, каб на мяне звярнулі ўвагу. Калі з'язджаеш у такім узросце так далёка, дзе на ўсю каманду ўсяго два легіянеры, то вельмі цяжка ментальна знаходзіцца ў калектыве. Вельмі хацелася, каб побач быў Той, Хто дапаможа табе.

Але мне спадабалася, што ў Канадзе нас выдатна навучалі: казалі, як трэба ставіць клюшку і канькі, як правільна падкаціцца да суперніка, як згуляць у той ці іншай сітуацыі. У гэтым плане ўсё было вельмі крута. На тым этапе рашэнне паехаць у WHL было правільным. У той момант усё залежала ад мяне. Калі не трапіў на драфт, то значыць, чагосьці не хапіла і трэба было больш працаваць. Усё, што ні робіцца, – да лепшага. Ніхто не ведае, як складзецца яго карʼера. Можа, праз два гады мне выпадзе шанец згуляць у НХЛ?

Прыклад Шаранговіча натхняе! Хлопец быў абраны ў ніжніх раўндах, але гуляе ў НХЛ. Цяпер ён перайшоў у іншую каманду, дзе яго бачаць у топ-6. Толькі паказвай, даказвай і гуляй. Вось табе шанец.

Хто павінен заходзіць у НХЛ наступным з беларусаў? Не ведаю, шмат хто. Хочацца, каб усе дабраліся да НХЛ. Думаю, Лёша Протас правядзе наступны сезон паўнавартасна ў «Вашынгтоне». Прынамсі, я спадзяюся на гэта», – сказаў Мартынаў.