Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Жыгалаў хацеў быць першым нумарам «Юнацтва», але не вытрымаў канкурэнцыі»

16 жніўня, 16:52

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў сыход з клуба брамніка Івана Жыгалава.

– Іван хацеў быць першым нумарам, але не вытрымаў канкурэнцыі. Для свайго развіцця ён вырашыў вярнуцца ў Паўночную Амерыку. Паедзе туды.

– Куды канкрэтна?

– Без паняцця, – сказаў Касцючонак.