Усе навіны

Сын экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюк пра расiйскі пашпарт: «Рана пра гэта думаць. Я яшчэ выспацца не паспеў»

27 жніўня, 20:26

Сын экс-форварда зборнай Беларусі Аляксандра Гальчaнюка, амерыканскі нападаючы СКА Алекс Гальчанюк падзяліўся меркаваннем аб магчымай змене грамадзянства.

– Цяпер замежнікі ў КХЛ пачалі браць расiйскія пашпарты. Як вы да гэтага ставіцеся?

– Мне яшчэ пакуль ранавата аб гэтым думаць. Step by step – крок за крокам, як у прымаўцы. Вы мне такое глабальнае пытанне задаяце, а я толькі ў пятніцу прыляцеў у Санкт-Пецярбург а пятай раніцы і нават выспацца не паспеў. Не тое, што нават першы матч у КХЛ правесці.

– Падаць на грамадзянства – звычайны бытавы момант? Так і расіяне ў НХЛ робяць.

– Для іх – так. А для мяне тут усё новае, я толькі з самалёта. Так што крок за крокам, – сказаў Гальчанюк.