Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Юпатаў: «Лёд падчас трэніровак растае на вачах, шайба захрасае ў лужынах»

1 верасня, 09:04

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў распавёў у якіх умовах трэніруецца ягоная каманда.

– «Віцебск» выхаваў цэлую плеяду маладых таленавітых гульцоў, чатыры вашых земляка трапілі на драфт НХЛ. Няўжо няма ў праекце ўзвядзення ў строй другой пляцоўкі? Як У Гомелі, Жлобіне.

– Цяжка працаваць, калі дах нашага лядовага палаца за даўнасцю гадоў награваецца і лёд проста растае на вачах падчас трэніроўкі. Як падрыхтавацца, калі шайба захрасае ў лужынах? Да таго ж, не забывайце, на нашай арэне займаюцца групы па фігурным катанні, шорт-трэку, дзіцячыя ўзросты, начная ліга. Усім месца і часу не хапае. Што казаць, калі мы свядома прыбіраем вячэрнюю трэніроўку, калі ведаем, што ў фарм-клуба заўтра ранні матч. Другая пляцоўка і арганізацыя хакейнай акадэміі, няхай па некалькіх узростах, значна палепшылі б агульную сітуацыю з хакеем у горадзе. Віцебск гэта заслужыў, – сказаў Юпатаў.