Усе навіны

Экс-капітан мінскага «Дынама» Козун падпісаў пробны кантракт з «Каларада»

21 верасня, 09:44

33-гадовы канадскі форвард Брэндон Козун, які ў мінулым сезоне быў капітанам мінскага «Дынама», падпісаў пробны кантракт з «Каларада».

У 41 сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ ён набраў 24 (10 + 24) балы, пры паказчыку карыснасці «-10» і 59 хвілінах штрафу.

У плэй-оф у яго 6 гульняў, 3 галявыя перадачы, карыснасць «-6» і 10 хвілін штрафу.