Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Зразумелі, што прыгожага хакея не будзе, неабходна працаваць усе 60 хвілін»

24 верасня, 20:19

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (5:0).

– Сёння ад пачатку да канца мы гулялі як каманда – усе разам і адзін за аднаго. Выканалі трэнерскую ўстаноўку і атрымалі задавальненне ад гульні.

– Сёння выдатна гулялі на працягу ўсяго часу гульні, як дастукаліся да хлопцаў?

– Хлопцы зразумелі, што прыгожага хакея зараз не будзе, неабходна працаваць усе 60 хвілін. Таму мы і саступілі ў першым матчы, мы гулялі там толькі першы перыяд, потым пайшоў нейкі свой хакей. Сёння – усе малайцы, віншую каманду і заўзятараў з перамогай!

– Выдатна спрацавала зьвязка Іпатаў – Дземідовіч, як яна нарадзілася?

– Дземідовіч добра працуе на трэніроўках, у нас Слава Андрушчанка прыхварэў, таму вырашылі паспрабаваць звязку Вопытны – малады. Ва Улада ёсць спартыўная злосць, ён таксама хоча перамагаць, таму атрымалася знайсці такі кантакт.

– Вас чакаюць гульні з «Металургам», на іх будзе іншы настрой?

– Хлопцы разумеюць, што калі яны гуляюць ад пачатку да канца, то можна перамагаць. Мы разбяром суперніка і будзем рыхтавацца да матчаў, усё – праз працу, – сказаў Касцючонак.