Усе навіны

Аляксей Цярэшчанка: «Мінскае «Дынама» павінна быць у плэй-оф»

25 верасня, 18:09

Расійскі хакеіст Аляксей Цярэшчанка, які тройчы выйграваў чэмпіянат свету, а ў сезоне 2018-19 гуляў за мінскае «Дынама», падзяліўся меркаваннем аб стане «зуброў» зараз.

– У міжсезонне ў мінчан змяніўся практычна ўвесь легіянерскі склад. Ці сталі навічкі годнай заменай тым замежнікам, якія гулялі ў мінулым сезоне?

– Раней, прынамсі па імёнах, легіянеры былі мацней. Іншае пытанне, як яны гулялі пры спадару Вудкрафту. Пры гэтым легіянерам таксама трэба зразумець патрабаванні Квартальнава. Дзмітрый Вячаслававіч просіць, каб гульцы заўжды ішлі наперад, уступалі ў прэсінг. Гэта вельмі важна. Каманда за месяц-два не будуецца. Патрэбны час.

– Ці з'яўляецца «Дынама» з цяперашнім падборам хакеістаў жалезным кандыдатам на выхад у плэй-оф?

– Наогул ліга падраўнялася. Думаю, што «Дынама» павінна быць у плэй-оф і варта гэтага, – сказаў Цярэшчанка.