Усе навіны

Сушко перапыніў сваю 18-матчавую безгалявую серыю

25 верасня, 21:00

25 верасня «Сібір» у матчы чэмпіянату КХЛ абыграла маскоўскае «Дынама» (3:2).

У складзе пераможцаў беларускі нападаючы Максім Сушко закінуў шайбу на 17-й хвіліне і зраўняў лік (1:1).

Летась Максім Сушко перайшоў у «Сібір» з маскоўскага «Дынама».

Сушко перапыніў сваю безгалявую серыю з 18 матчаў. Да гэтага ён закідваў 7 лютага 2023 г. у хатнім паядынку супраць «Трактара» (4:5 ПБ).

У сёлетнім сезоне Сушко правёў 8 матчаў, зарабіў 1 (1+0) ачко.