Усе навіны

Шайба Протаса дапамагла «Вашынгтону» перамагчы «Каламбус»

6 кастрычніка, 08:37

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Каламбус» у перадсезонным матчы НХЛ (4:2).

Беларускі нападнік адзначыўся голам. Усяго Протас правёў на лёдзе 12:59, з іх 1: 16 – у меншасці, выканаў 2 кідкі ў створ брамы, адзін кідок заблакаваў і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+1».