Усе навіны

Касцючонак пасля 2:3 ад «Віцебска»: «Перамагае той, хто закідвае на адну шайбу больш»

10 кастрычніка, 09:30

Галоўны трэнер мінскага «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся эмоцыямі ад паражэння ад «Віцебска» (2:3 Б) у Экстралізе.

– Добры супернік, закінуў на адну шайбу больш, але па булітах, а гэта працяг гульні. Як я ўжо казаў, гэта не латарэя, а майстэрства гульцоў.

– У цэлым нават перагульвалі суперніка па гульні, але прыходзілася даганяць. Як лічыце, сённяшні вынік: ачко набылі, ачко згубілі?

– Маё меркаванне, страцілі. Так, даганялі, ды супернік вёў, але мы прапускалі галы: то рыкашэт ад нашага канька, то ў большасці неапраўданая страта гола. Сапернік добра папрацаваў, але ў нас было багацце гульнявых момантаў: тры перакладзіны, кідкі ў пустыя вароты. Перамагае той, хто забівае на адну шайбу болей.

– Павел Мядзведзеў сёння згуляў першую гульню за вашу каманду, як сябе паказаў на меркаванне трэнерскага штаба?

– Згуляў нядрэнна. Відаць, што яшчэ крыху не хапае яму гульні ў нашай камандзе. Не заўсёды разумеў тое, што мы просім, але ў прынцыпе бачна, што гулец з досведам, – адзначыў Касцючонак.