Усе навіны

Былы нападнік мінскага «Дынама» Спунер: «Я вырашыў, што мне не падыходзяць метады працы Квартальнава»

14 кастрычніка, 16:20

Былы нападнік мінскага «Дынама» Раян Спунер распавёў, чаму ён пакінуў сталічны клуб.

«Я мог бы ў Мінску застацца, але мне падалося, што надышоў час пераменаў. Я чуў змешаныя водгукі аб працы Квартальнава. Пагаварыў з хлопцамі, якія гулялі пад яго кіраўніцтвам, камусьці ён не спадабаўся, хтосьці застаўся задаволены сумеснай працай.

У выніку я вырашыў, што мне не падыходзяць яго метады працы. Дакладней, мне гэта сказаў мой таварыш. Ён быў задаволены сваім часам у камандзе Квартальнава, але сказаў, што мне яго падыход да гульні не падыдзе. Увогуле, мяне гэта не зацікавіла», – сказаў Спунер.