Усе навіны

Віктар Касцючонак: «У сваёй зоне галоўнае – гуляць прасцей, у атацы можна і імправізаваць»

17 кастрычніка, 16:04

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі над «Нёманам» (4:0) у матчы Экстралігі.

– Віншую каманду і заўзятараў з перамогай! Атрымалася добрая гульня, хуткая, з мноствам галявых момантаў. Добра згулялі, як каманда, забілі прыгожыя галы.

– Раней гаварылася, што спробы забіць прыгожыя галы з'яўляюцца часткай залішняга акадэмізму. Сёння такога не прасочвалася?

– У зоне атакі я ніколі не супраць імправізацыі, калі хлопцы ствараюць прыгожыя моманты. Самае галоўнае – прасцей гуляць у сваёй зоне.

– Перамаглі 4:0, але напэўна незадаволеныя гульнёй у большасці?

– Сапернік добра адпрацаваў у меншасці. Моманты былі, але не забілі. Мы практычна кожную трэніроўку адпрацоўваем гэты кампанент, але на лёдзе дзве каманды, а не адна. Сёння сапернік добра згуляў учатырох.

– Шмат выдаленняў прымушае трывожыцца?

– Так, сёння былі неапраўданыя выдаленні ў зоне атакі. Выкід шайбы – гэта тэхнічны момант, а парушэнне колькаснага складу – канцэнтрацыя.

– Былі ў вас выпадкі ў карʼеры, калі гульцы рвалі сеткі, як сёння Палякоў?

– Быў, на нядаўняй гульні з «Магілёвам». Толькі забілі нам.

– Чаму не гуляў Фамін? Наколькі задаволены гульнёй Мытніка?

– Лёня прыхварэў. Мікіта адыграў на нуль, таму лічу, што ён малайчына, адпрацаваў на выдатна, – распавёў Касцючонак.