Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Трохі не хапіла «Юнацтву» часу, каб закінуць яшчэ адну шайбу»

24 кастрычніка, 10:10

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Гомеля» (1:2).

– Суперніка з перамогай. Добрая гульня атрымалася, прынцыповая такая, даўняя гісторыя супрацьстаяння ў «Гомеля» і «Юнацтва» ёсць. Так, добрая гульня, але памылкі – і супернік забіў. Раскрыліся – другі гол, не дацярпелі. Як гаворыцца, крыху не хапіла нам часу, каб закінуць яшчэ адну шайбу.

– Віктар Паўлавіч, памер пляцоўкі наклаў адбітак на абодва гэтыя матчы ці ж гэта не прынцыпова?

– Не, не прынцыпова. Яшчэ раз паўтаруся, што на такой пляцоўцы гуляць прыемней, хакей хутчэйшы, дынамічны, з багаццем сілавых, кідкоў і галявых момантаў. Мне такая пляцоўка імпануе, – сказаў Касцючонак.