Усе навіны

Віктар Касцючонак: «У апошніх матчах серыі булітаў у «Юнацтва» не атрымліваліся»

26 лістапада, 17:58

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (2:1).

– Атрымаўся баявы матч. Пасля прапушчанага гола мы змаглі знайсці сваю гульню, прытрымліваліся яе да самага канца, за рахунак гэтага змаглі атрымаць перамогу. Забілі патрэбны гол, надзейна згулялі ў абароне.

У цэлым момантаў хапала. Выдатна, што выйгралі серыю булітаў, у нас яны не атрымліваліся ў апошніх матчах. Дзякуй балельшчыкам, якія прыехалі нас падтрымаць, добра іх было чуваць на лаўцы. Усіх балельшчыкаў і каманду – з перамогай, – сказаў Касцючонак.