Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Заўсёды прыемна гуляць, калі хакеістаў падтрымліваюць, незалежна ад таго, чые гэта заўзятары»

9 снежня, 22:36

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў падвёў вынікі матчу з «Нёманам» (1:2 Б) у Экстралізе.

– Сёння атрымаўся добры хакей! Нягледзячы на малую колькасць закінутых шайб, абедзве каманды гулялі на высокіх хуткасцях, стваралі моманты. Цешыць, што хлопцы выканалі тое, пра што прасіў іх перад гульнёй. Біліся адзін за аднаго на лёдзе. Так, мы больш абараняліся, але для каманднага духу сённяшні матч – гэта вялікі падмурак. У серыі булітаў не пашанцавала, мелі магчымасць завяршыць сустрэчу ў авертайме, выдатна разыгралі, але кропку не паставілі.

Адзначу класны антураж матча, прыехалі балельшчыкі з Гродна і дадалі шуму. Заўсёды прыемна гуляць, калі хакеістаў падтрымліваюць, незалежна ад таго, чые гэта заўзятары.

Ёсць пэўны прагрэс у гульні каманды, нам пойдзе на карысць перапынак, папрацуем над пэўнымі кампанентамі! Думаю, пасля паўзы, калектыў будзе выглядаць яшчэ больш упэўнена.

– Чаго не хапае камандзе ў трэцім перыядзе? Фізічных якасцяў ці больш характару?

– Над гэтым і папрацуем падчас паўзы, – сказаў Пушкоў.