Усе навіны

Брамнік «Нёмана» Карнавухаў: «У нас вісіць табліца ў распранальні. Мы незадаволеныя, і гэта добра, таму што спрабуем падняцца»

17 снежня, 19:07

Брамнік «Нёмана» Міхаіл Карнавухаў пракаментаваў цяперашнюю сітуацыю ў клубе і агучыў мэты каманды на сезон.

– Цяжэй перамагаць, чым у мінулым сезоне, таму што мы задалі сабе пэўную планку, а каманды супернікаў па-іншаму настройваюцца на матчы супраць нас. Яны выкладваюцца нават больш чым на 100%.

Я сябе ад каманды ніколі не ставіў асобна. Калі мы прайграем ці выйграем, то мы гэта робім разам. І я не задумваюся пра тое, што мне няёмка. Я дапамагаю камандзе і ўсё роўна, прайграем мы або перамагаем, гуляем у атаку або абараняемся. У нашай каманды такі стыль, каб пасля фінальнай сірэны мы выходзілі пераможцамі.

Натуральна ў нас вісіць табліца ў распранальні і з-за таго, што мы ўсе максімалісты – мы незадаволеныя на дадзены момант і гэта добра, таму што мы спрабуем падняцца вышэй. Як і ў мінулым годзе многія адзначалі, што выйграць рэгулярны чэмпіянат – не галоўная мэта. Мы проста паляпшаем сваю гульню.

Так, нешта можа не атрымліваецца, але ад гэтага мы будзем толькі мацнейшымі. Магчыма, летам крыху больш нагрузкі пераварылі. Самае галоўнае, што ў нас дружны калектыў і мы трымаемся адзін аднаго. Разам перамагаем і прайграем і ідзем да сваёй мэты. Паглядзім, што будзе на фінішы, – сказаў Карнавухаў