Усе навіны

Летаў пасля 2:7 ад «Дынама-Маладзечна»: «Каманда не дапамагла брамнікам «Нёмана»

28 снежня, 11:04

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Дынама-Маладзечна» (2:7).

– Гулялі толькі першы перыяд і хвілін пяць другога, а далей гуляў толькі супернік. Мы былі цяжкаватыя.

У трэцім перыядзе паспрабавалі выцягнуць матч за рахунак змены брамніка, ускалыхнуць гульцоў... Але гуляе не толькі галкіпер, а ўся каманда. Яна сёння не дапамагла ні Палякову, ні Карнавухаву. У «Дынама» атрымлівалася забіваць і рэалізоўваць свае моманты, – сказаў Летаў.