Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Хацелася б, каб беларускія гульцы больш самавітым складам выступалі за зборную»

11 траўня, 20:43

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб спарынгу з «Расіяй 25» (2:4).

У маі каманды правялі 4 матчы. Агульны рахунак: 4:20.

– Майскае турнэ зборнай складалася так, што каманда гуляла ўсё лепш і лепш. Заключны матч на «Мiнск-Арэне» апраўдаў чаканні?

– Так, сёння згулялі лепш. Нам хлопцы дапамаглі, якія прыехалі. Яны ў розным фізічным стане, даўно не было гульнявой практыкі. Малайцы, што нас падтрымалі. Згодзен, што турнэ было цяжкім.

Хацелася б, каб мы больш самавітым складам выступалі за зборную. Не шкодзіла б, каб хлопцы прыязджалі. На жаль, хтосьці не змог прыехаць. Нам тут трэба падумаць і збіраць той склад, які будзе аптымальна працаваць, гуляць і выйграваць такія матчы.

– Трэці перыяд атрымаўся вельмі добрым. Валодалі шайбай, шмат момантаў стварылі, у тым ліку ў большасці. Хаця большасць сёння ў цэлым, напэўна, не працавала. Чаго не хапіла, каб у трэцім перыядзе ўсё ж закінуць?

– Майстэрства не хапіла. У гэтым матчы было вельмi шмат момантаў. Маладыя хлопцы, якія ой, ай. Але гэта ў вялікім спорце не лічыцца. Трэба развівацца, працаваць. Вельмі рады, што ў хлопцаў была сур'ёзная магчымасць пайграць на такім узроўні. Для многіх хлопцаў гэта – упершыню. Гэта выдатна. Але трэба пацярпець крыху, – сказаў Квартальнаў.