Усе навіны

Найлепшы снайпер «Гомеля» Каткоў можа перайсці ў «Юнацтва» («БХ»)

24 траўня, 14:16

Расійскі нападаючы «Гомеля» Уладзіслаў Каткоў трапіў у сферу інтарэсаў «Юнацтва». Пра гэта паведамляе «БХ».

У мінулым сезоне ён стаў першым снайперам і другім бамбардзірам «Гомелю».

У 64 матчах Экстралігі ён набраў 46 (24+22) ачкі.

Раней «Юнацтва» ўзначаліў экс-трэнер «Гомеля» Сяргей Стась.