Усе навіны

Хакеістаў зборнай Латвіі абакралі ў гатэлі на ЧС-2024: забралі 70 еўра і зарадку для тэлефона, паліцыя расследуе справу

24 траўня, 16:45

Хакеістаў зборнай Латвіі абакралі на ЧС па хакеі ў Чэхіі.

Былі абкрадзеныя нумары ў гатэлі, дзе спыняліся гульцы падчас турніру.

«Складана знайсці словы, каб растлумачыць гэта, бо больш за два гады мы ўсёй камандай арганізатараў рыхтавалі чэмпіянат у драбнюткіх дэталях і казалі пра тое, што гарантаванне бяспекі – наш прыярытэт.

У гатэлі былі ўзламаныя тры нумары: з аднаго зніклі 20 еўра, з другога – 50 еўра, з трэцяга – зарадная прылада», – паведаміла намеснік старшыні аргкамітэта чэмпіянату свету Ірэна Шашкова.

Арганізатары папрасілі прабачэння перад зборнай Латвіі і дапамагаюць паліцыі, якая расследуе справу.

Зборная Латвіі не выйшла ў плей-оф чэмпіянату свету, заняўшы пяты радок у турнірнай табліцы на групавым этапе.