Усе навіны

Аднаклубніку Шаранговіча Дзюбе і яшчэ траім гульцам НХЛ прад'явілі абвінавачанні ў сэксуальным гвалце – яны не прызналі віну

31 студзеня, 10:41

Форварду «Калгары», у якім гуляе беларус Ягор Шаранговіч, Дылану Дзюбе, брамніку «Філадэльфіі» Картэру Харту, форварду Майклу Маклаўду і абаронцу Кэлу Футу з «Нью-Джэрсі» прад'явілі абвінавачванні ў сэксуальным гвалце.

Раней усе чатыры гульцы пайшлі ў бестэрміновы водпуск у сувязі з інцыдэнтам.

Размова ідзе пра меркаванае сексуальнае насілле на вечарынцы ў 2018 годзе, якая прайшла ў гонар перамогі маладзёжнай зборнай Канады на чэмпіянаце свету.

Ніводны гулец не прызнае сваю віну і будзе абскарджваць абвінавачанне ў судзе.