Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Юнацтва» дрэнна ўваходзіла ў гульню, не вельмі спадабаўся першы перыяд. Унеслі папраўкі – і дамагліся перамогі»

3 лютага, 22:57

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў перамогу над «Магілёвам» (6:1).

– Атрымалася добрая хатняя серыя, дзякуй заўзятарам за падтрымку. Іх і каманду віншую з перамогай. Дрэнна ўваходзілі ў гульню, не вельмі спадабаўся першы перыяд. Ўнеслі папраўкі і рэкамендацыі, якіх прытрымліваліся ў далейшым, забілі добрыя і прыгожыя галы, дамагліся перамогі.

– Наперадзе – міжнародная паўза. Наколькі яна патрэбна? Бо ў вас доўгая пераможная серыя.

– Паўза таксама патрэбная. Трэба загаіць мікратраўмы і папрацаваць над фізічнымі кандыцыямі, каб падыходзіць да плэй-оф у аптымальнай форме.

– Як ацэніце дэбют Аляксандра Папкова?

– Малады хлопец, стараецца. Яшчэ дзесьці саромеецца ў некаторых гульнявых момантах, але нядрэнна сябе паказаў.

– Наперадзе ў вас – матч з «Шахцёрам», які яшчэ не перамагалі. Усё бывае ў першы раз?

– Будзем настройвацца і гуляць на перамогу, – сказаў Касцючонак.