Усе навіны

НХЛ: асіст Протаса дапамог «Вашынгтону» абыграць «Нью-Джэрсі», «Каларада» перамог «Ванкувер» і іншыя вынікі

21 лютага, 09:10

У ноч на 21 лютага прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Нью-Джэрсі» (6:2). Пратас правёў на пляцоўцы 14 хвілін 49 секунд (2:24 – у меншасці), выканаў 3 кідкі па варотах суперніка, заблакаваў 1 стрэл, зрабіў 1 перахоп, выйграў 2 з 3 укідванняў, і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «+1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

21 лютага

«Вашынгтон» – «Нью-Джэрсі» – 6:2 (1:1, 1:0, 4:1)

«Фларыда» – «Атава» – 3:2 АТ (1:0, 1:0, 0:2, 1:0)

«Рэйнджэрс» – «Далас» – 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)

«Пітсбург» – «Айлендэрс» – 4:5 АТ (1:0, 1:3, 2:1, 0:1)

«Вініпег» – «Мінесота» – 6:3 (2:0, 1:1, 3:2)

«Каларада» – «Ванкувер» – 3:1 (0:1, 1:0, 2:0)

«Вегас» – «Нэшвіл» – 3:5 (1:2, 0:2, 2:1)

«Лос-Анджэлес» – «Каламбус» – 5:1 (1:0, 2:1, 2:0)