Усе навіны

Шаранговіч паўтарыў асабісты рэкорд па колькасці ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ

10 сакавіка, 09:45

Ягор Шаранговіч зарабіў 46 (26+20) балаў у сезоне-2023/24, паўтарыўшы асабісты рэкорд па колькасці ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. На гэта беларусу спатрэбілася 63 гульні. Паказнік карыснасці састаўляе -12.

У рэгулярке-2021/22 форвард таксама набраў 46 (24+22) балаў. Тады Шаранговіч згуляў у 76 матчах пры паказніке карыснасці - 14.

Нагадаем, у апошнім матчы шайба Шаранговіча не прынесла перамогі «Калгары» ў матчы з «Фларыдай». Беларус правёў на лёдзе 17:43 хвілін, здзейсніў 6 кідкоў, закінуўшы адну шайбу ў большасці.