Все новости

Стэфановіч выйшаў на першае месца па шайбах у плей-оф у гісторыі Экстралігі

15 сакавіка, 16:50

У трэцім матчы чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф Экстралiгi «Металург» у авертайме адолеў «Юнацтва» (2:1 АT).

Пераможную шайбу закінуў форвард «Металурга» Міхаіл Стэфановіч. Гэта 41-ы гол Стэфановіча ў плей-оф чэмпіянату Беларусі.

Форвард выйшаў на чыстае першае месца сярод лепшых снайпераў накаўт-раўнда ў гісторыі экстралігі. Стэфановіч правёў 109 матчаў у плэй-оф, у якіх набраў 79 (41+38) ачкоў.